Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае тэлеграфнае агенцтва паведамляе, што Аляксандар Лукашэнка адклаў вылет у Маскву для ўдзелу ў сэсіі АДКБ.

Сёньня кіраўнік краіны правёў апэратыўную нараду па сытуацыі з пастаўкамі малака й малочнай прадукцыі ў Расейскую Фэдэрацыю. На ёй яму даклалі, што Беларусь датрымоўваецца ўсіх вымогаў расейскага заканадаўства па пастаўках малака й малочнай прадукцыі, аднак жа расейскі бок дэманструе негатовасьць вырашыць праблему.

У сувязі з гэтым Аляксандар Лукашэнка адклаў да раніцы вылет у Маскву для ўдзелу ў сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі Арганізацыі Дамовы пра калеткыўную бясьпеку.

Ён даў даручэньне прэм’ер-міністру, кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта, дзяржаўнаму сакратару Рады бясьпекі, кіраўнікам іншых дзяржаўных органаў прыняць захады для вырашэньня праблемы й паінфармаваць кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц АДКБ пра ўзьніклую сытуацыю.

Дадаткова паведамляецца, што ў часе выкананьня гэтага даручэньня кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей перадаў свайму казастанскаму калегу, што Аляксандар Лукашэнка можа ўвогуле ня ўзяць удзелу ў сэсіі АДКБ.

Макей папрасіў з разуменьнем паставіцца да беларускай пазыцыі, аргумэнтаваўшы яе тым, што эканамічная бясьпека ёсьць асновай бясьпекі ў цэлым, і ў наяўных умовах гаварыць пра ваенную бясьпеку не ўяўляецца магчымым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG