Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Норма бязмытнага ўвозу будзе зьменшана да 200 эўра пасьля завяршэньня пэрыяду адпачынкаў.


Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Сяргей Барысюк. Цяпер мэтазгоднасьць памяншэньня гэтай нормы з адной тысячы да 200 эўра ўзгадняецца паміж міністэрствамі і ведамствамі.

Ён адзначыў, што падыход адносна зьмяншэньня нормы бязмытнага ўвозу да 200 эўра будзе выбарачным.

“Канечне, гэта тычыцца і шопінгу. Калі наш грамадзянін езьдзіць за мяжу на шопінг, будзем высьвятляць, чаму ён ня робіць гэтага ў сваёй краіне”, — сказаў Сяргей Барысюк.

Паводле спадара Барысюка, новая норма не накіравана супраць імпарту: увозіць тавары можна, але пры ўмове аплаты мыта ў памеры 5% ад іх кошту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG