Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі “Роспотребнадзор” дазволіў увозіць на сваю тэрыторыю малочную прадукцыю толькі трох беларускіх прадпрыемстваў.


На сайце “Роспотребнадзора” апублікаваны пералік прадукцыі, які адпавядае патрабаваньням тэхрэглямэнту на малако і малочную прадукцыю. Яна дазволеная да ўвозу, рэалізацыі і выкарыстаньня на тэрыторыі Расеі.

У пераліку прадукцыі, якая адпавядае патрабаваньням тэхрэглямэнту на малако і малочную прадукцыю, уключаны 48 найменьняў дзіцячага харчаваньня "Беллакт" (Гарадзенская вобласьць), сьмятана і ражанка "Домашняя" рознай тлустасьці прадпрыемства "Малочныя горкі" (Магілёўская вобласьць) і тварог 18% тлустасьці прадпрыемства "Слонімскія малочныя прадукты" (Гарадзенская вобласьць).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG