Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пайшоў з жыцьця Аляксандар Міхальчук


Вядомаму журналісту было 54 гады. Аляксандар Міхальчук стаяў ля вытокаў недзяржаўнай журналістыкі Беларусі, працаваў у газэце “7 дней”, намесьнікам рэдактара “Белорусской деловой газеты”, быў сузаснавальнікам і намесьнікам рэдактара “Белорусской газеты”.


Дэпутаты Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьняў згадваюць ягоныя дакладныя рэпартажы з парлямэнцкіх дэбатаў, на якіх вырашаліся праблемы дэмакратызацыі, разьвіцьця рынкавай эканомікі, станаўленьня дзяржаўнасьці Беларусі.

Пахаваньне Аляксандра Міхальчука адбудзецца 12 чэрвеня на Каладзішчанскіх могілках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG