Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьпіцьцё піва і слабаалькагольных напояў у грамадзкіх месцах (на вуліцах, у сквэрах, парках, стадыёнах, транспарце) будзе забаронена.


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прапануюць увесьці адміністрацыйную адказнасьць за расьпіцьцё піва і слабаалькагольных напояў у грамадзкіх месцах. Такое правапарушэньне будзе карацца штрафам у памеры да 8 базавых велічыняў (цяпер адна базавая велічыня складае 35 тысяч рублёў). Тыя ж дзеяньні, зробленыя паўторна цягам аднаго году пасьля пакараньня, прадугледжваюць штраф ад 2 да 15 базавых велічыняў ці адміністрацыйны арышт, перадае БелТА.

Паводле намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Валерыя Міцкевіча, забарона ня тычыцца адмыслова прызначаных для гэтага установаў. Ён дадаў, што законапраект, які прыняты сёньня дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытаньні, таксама прадугледжвае адміністрацыйную адказнасьць за знаходжаньне на працоўным месцы ў працоўны час у стане ап’яненьня.

Таксама больш жорсткімі будуць меры ўзьдзеяньня на курцоў. Згодна з папраўкамі, курэньне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах пацягне за сабой штраф да 4 базавых велічыняў. Цяпер памер штрафу складае ад 0,1 да 0,5 базавай велічыні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG