Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнікі партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" абскардзілі рашэньне Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі ў Вярхоўным судзе.


Адпаведная заява пададзена 10 чэрвеня, перадае БелаПАН.

Паводле сустаршыні аргамітэту БХД Аляксея Шэіна, заснавальнікі партыі лічаць рашэньне аб нерэгістрацыі беспадстаўным. І яно ніяк не ўплывае на працу аргакамітэту па стварэньні партыі.

Нагадаем, чыноўнікі Мін’юсту спаслаліся на тое, што сьпіс заснавальнікаў і пратакол устаноўчага зьезду БХД зьмяшчае несапраўдныя зьвесткі. Яны зазначылі, што некаторыя падпісанты не змаглі назваць дакладную дату і месца правядзеньня ўстаноўчага зьезду. Пры гэтым у адказе гаворыцца, што некаторыя заснавальнікі падпісваліся, ня ведаючы, пад якім менавіта дакумэнтам ставяць свой подпіс.

Сябры аргкамітэту дзеля стварэньня БХД прыгадалі, што пасьля таго, як яны перадалі дакумэнты на рэгістрацыю партыі ў Мін’юст, пачалася беспрэцэдэнтная акцыя запалохваньня заснавальнікаў арганізацыі.
XS
SM
MD
LG