Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Смаленшчыны: беларускае малако шкоднае


Гэта вынікае з апытаньня, праведзенага смаленскай абласной вэрсіяй “Комсомольской правды”.

На пытаньне смаленскай рэгіянальнай рэдакцыі маскоўскай “Комсомольской правды” “Як вы ставіцеся да забароны на ўвоз беларускіх малочных вырабаў?” жыхары вобласьці адказалі гэтак.

Ніна Барысаўна, выкладчыца:

“Смаленскае малако ненашмат даражэйшае за беларускае, а таму дзеля нейкіх пяці рублёў я не зьбіраюся рызыкаваць здароўем сям’і”.

Сяргей, вайсковец:

“Мне шкада, што нас пазбаўляюць беларускага сыру і малака, аднак гэта стане добрай падставай для нашых вытворцаў вырабляць якасныя і смачныя прадукты”.

Андрэй
, мэнэджэр:

“Лічу гэта чыстай палітыкай, аднак хто ведае… Можа, там сапраўды ёсьць штосьці шкоднае. Купляць беларускае малако пакуль ня буду”.

Нягледзячы на сьцьвярджэньні расейскіх экспэртаў, што малочнае эмбарга разьвяжа рукі айчынным вытворцам, практыка паказвае, што Смаленская вобласьць да гэтага не гатовая
Паводле намесьніка кіраўніка абласнога ўпраўленьня “Роспотребнадзора” Сяргея Ракуцкага, у адпаведнасьці з пастановай Генадзя Анішчанкі пазапланавыя праверкі мясцовых гандлёвых пунктаў пачаліся ўжо сёньня. Тая беларуская прадукцыя, на якую няма акту санітарна-эпідэміялягічнай экспэртызы ці ліцэнзіі “Роспотребнадзора”, будзе забракаваная. Прадпрымальнікі, якія гандлююць такой прадукцыяй, мусяць зьнішчыць яе як найхутчэй, інакш іх аштрафуюць.

Як падае расейскае выданьне, “малочная вайна” істотна адаб’ецца на спажыўцах Смаленскай вобласьці. Нягледзячы на сьцьвярджэньні расейскіх экспэртаў, што малочнае эмбарга разьвяжа рукі айчынным вытворцам, практыка паказвае, што Смаленская вобласьць да гэтага не гатовая. Як заявіў намесьнік старшыні камітэту Смаленскай абласной думы ў пытаньнях аграрнага комплексу Ігар Ляхаў, вытворчасьць малака ў рэгіёне практычна спыненая. Летась абласныя ўлады імкнуліся падтрымаць сельскую гаспадарку за кошт бюджэтных сродкаў у памеры 1 мільярд рублёў, аднак сёлета высьветлілася, што гэта немагчыма з-за фінансавага крызісу.

”Сытуацыю можна вырашаць выключна кардынальнымі захадамі, інакш малочная галіна ў вобласьці зьнікне да канца году”, — лічыць Ігар Ляхаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG