Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Літаратура будучыні -- малых формаў. У ідэале вяртаньне да паэзіі”


Цягам лета на нашым сайце беларускія блогеры будуць рабіць тыднёвыя агляды інтэрнэту. На гэтым тыдні наш аглядальнік, блогер Канстанцін Чарнец быў госьцем “Свабоды”.


Аляксей Знаткевіч: Калі вы завялі свой блог – што найперш вас да гэтага падштурхнула?

Канстанцін Чарнец: Мне падалося, што гэта магло б быць своеасаблівай формай пісьменьніцтва, пісьменьніцтва 21 стагодзьдзя, якое вярнулася, я б сказаў, да сярэднявечных каранёў у форме новага эпасу.

Знаткевіч: То бок, для вас інтэрнэт-блог -- гэта найперш літаратура?

Чарнец: У першую чаргу.


Знаткевіч:
А чаму вы тады менавіта выбралі інтэрнэт як плятформу для гэтай літаратуры? Чаму не дасылалі напрыклад свае допісы ў літаратурныя часопісы?

Пісьменьнік прыватны, які нейкім чынам крапатліва копіць свае вобразы з надзеяй выказацца пазьней -- у гэтым ёсьць нешта ад "Сквапнага рыцара"
Чарнец:
Як я ўжо згадаў, для мяне бачаньне літаратуры 21 стагодзьдзя -- гэта форма эпасу, калі аўтар, паўананімны ці абсалютна ананімны дастаткова шчодрай рукой выкідвае сваё слова ў шырокую масу. Ўжо ў масе ідзе нейкі адбор гэта інфармацыі, як гэта часта адбываецца на старонках жывога журналу, і толькі самыя каштоўныя рэчы становяцца здабыткам шырокай публікі. Пісьменьнік прыватны, які нейкім чынам крапатліва копіць свае вобразы з надзеяй выказацца пазьней -- у гэтым ёсьць нешта ад "Сквапнага рыцара". Магчыма, выказваньне ў форме блогу можа недзе згубіцца, магчыма будзе пераказана кімсьці іншым, магчыма ў такой форме літаратура і страчвае ў стылістычнай афарбоўцы, але я думаю, што грамадзтва ў выніку каштоўнейшае адбярэ.

Знаткевіч: Але хіба ня тое ж самае адбываецца з папяровай літаратурай?

Чарнец: Не. Справа ў тым, што з павелічэньнем друкаванай прадукцыі літаратура папяровая, так бы мовіць, набывае ўсе самыя горшыя бакі віртуальнай. Справа ў тым, што сярод мноства падобных галасоў таксама пісьменьнік можа згубіцца. І тут яшчэ трэба ўлічыць, што галоўны плюс папяровай літаратуры страчаны. Страчаны піітэт чытача да надрукаванай кнігі.

Знаткевіч: Але пры гэтым даволі цяжка доўгі тэкст успрымаць з кампутару, з манітору.

Зь іншага боку ў яго значна больш ёсьць магчымасьцяў праславіцца. І мы бачым абвастрэньне індывідуалізму аўтара
Чарнец:
Гэтак жа як і ў сярэднявеччы, гэта патрабуе ад аўтара большай ляканічнасьці і ўвагі да кожнага слова. Літаратура будучыні -- гэта літаратура малых формаў. Магчыма ў ідэале ў нейкім сэнсе вяртаньне да паэзіі. Але аўтар застаўся, усё роўна ёсьць нейкі аўтар і ёсьць ужо другасныя камэнтатары.

Зь іншага боку ў яго значна больш ёсьць магчымасьцяў праславіцца. І мы бачым абвастрэньне індывідуалізму аўтара. А з другога боку ён у большай ступені, так бы мовіць, раздроблены. Ягоны голас можа перапявацца на мноства ладоў. Гэта ў значнай ступені сынтэтычны аўтар. Таму што большая частка таго, што ён гаворыць, ён усё ж ў сваю чаргу падслухоўвае ў кагосьці. Пасьля з гэтых урыўкаў, з таго, што напісана і выкладзена ў інтэрнэт, можа зьявіцца нейкая літаратура.

Цалкам інтэрвію з Канстанцінам Чарнецом

СЛУХАЦЬ:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG