Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 чэрвеня расейская кампанія "Транснефть" пачала будаўніцтва другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы (БТС-2) у абход Беларусі.


БТС-2 пройдзе па маршруту Унеча (Бранская вобласьць) — Усьць-Луга (Ленінградзкая вобласьць) з адгалінаваньнем на Кірышскі нафтаперапрацоўчы завод.

Завершыць будаўніцтва Транснефть" плянуе да сярэдзіны 2012 года, перадае РІА “Новости”.

Ідэя будаўніцтва БТС-2 у абход Беларусі ўзьнікла ў студзені 2007 года падчас канфлікту паміж Масквой і Менскам з-за умоваў паставак нафты.
XS
SM
MD
LG