Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведамілі ў Сьледчым камітэце расейскай пракуратуры, расейцы Віктар Шарамет, Кірыл Галавін і Арцём Чукардзін прызнаныя вінаватымі ў гандлі людзьмі, выкарыстаньні рабскай працы, а таксама ў арганізацыі заняткаў прастытуцыяй і прымусе да іх. Яны арганізавалі ў межах Садовага кальца некалькі бардэляў зь беларускімі дзяўчатамі.

Як паведамляецца, Шарамет, Галавін і Чукардзін стварылі ў Маскве і Віцебску злачынную групоўку, чальцы якой ажыцьцявілі шэраг асабліва цяжкіх злачынстваў.

Пацярпелымі суд прызнаў 12 чалавек, тры зь іх — непаўналетнія дзяўчаты.

Кіраўнік банды Шарамет пакараны турмой на 12 гадоў, Галавін — на 11, Чукардзін — на 10.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG