Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь, Казахстан і Расея, пачнуць перамовы па далучэньні да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі як адзіны мытны саюз.


Урады гэтых краінаў паведамяць УГА аб спыненьні перамоваў па далучэньні да арганізацыі паасобку.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін на брыфінгу па выніках пасяджэньня вышэйшага органа мытнага саюзу ў Маскве.

Таксама краіны ўхвалілі праект адзінага мытнага тарыфу, які пачне дзейнічаць ад 1 студзеня 2010 году. Завяршэньне ўсіх працэдур у фармаваньні адзінай мытнай прасторы плянуецца завершыць да 1 ліпеня 2011 года.

Сёньня падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Казхастану Карымам Максімавым Аляксандар Лукашэнка назваў такія рашэньні “прарывам”, калі ад беларуска-польскай да казахстанска-кітайскай мяжы будзе прастора, дзе не будуць прымяняцца абмежавальныя меры.
XS
SM
MD
LG