Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З суду над праваабаронцам выдалілі журналістаў


Леанід Сьвецік
Леанід Сьвецік

Судзьдзя Галіна Ўрбановіч абвясьціла сьпіс сьведкаў, якія павінны былі пакінуць працэс. У гэты пералік трапілі ўсе журналісты, якія ў незалежных мэдыях асьвятлялі падзеі вакол лістоў ад РНЕ і перасьлед праваабаронцы Паўла Левінава.


Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч, якія прыехалі на працэс зь Менску, перакананыя, што гэта зроблена наўмысна, каб у мэдыі ня трапіла праўдзівая інфармацыя пра крымінальны перасьлед Леаніда Сьвеціка. Адзін са сьведак, сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка, перад тым як выйсьці з залі суду, ўзьняў плякат: “КДБ фашысты”. Пачатак суду здымала БТ.

Леаніда Сьвеціка судзяць за нібыта датычнасьць да напісаньня і распаўсюду лістоў з пагрозамі ад імя “Русского Национального Единства”, якія ў 2006—7 гадах атрымлівалі віцебскія апазыцыянэры і прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG