Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курапаты: Перапахаваньне з сапёрамі і міліцыяй


Раскапанае пахаваньне ў Курапатах

Раскапанае пахаваньне ў Курапатах

Каля трыццаці актывістаў дэмакратычнага руху сабраліся сёньня ва ўрочышчы Курапаты, каб перапахаваць парэшткі людзей, забітых падчас сталінскіх рэпрэсій.

Гэтыя парэшткі раскапалі 2 красавіка невядомыя злачынцы й пакінулі на жвіры. Аднак супрацоўнікі міліцыі не дазволілі зрабіць перапахаваньне.

Намесьнік кіраўніка Бараўлянскай міліцыі маёр Грыб выклікаў сапёраў. Пасьля таго, як тыя мэталашукальнікам праверылі выкапаную магілу, а старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч паказаў дазвол на перапахаваньне зь Міністэрства культуры, міліцыянты й чалавек у цывільным адышліся на некалькі мэтраў і адтуль назіралі за цырымоніяй перапахаваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG