Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога пракурора абакралі на 100 тысяч даляраў


Былы пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір<br />

Былы пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір<br />

Былы пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір ацаніў кошт рэчаў, скрадзеных невядомымі зь ягонага катэджа пад Менскам. З катэджа Сьнегіра, які быў арыштаваны міліцыяй, зьніклі бойлер, газавы кацёл, дзьверы, замежная сантэхніка ды іншыя рэчы. Усяго было скрадзена маёмасьці, як мяркуе экс-пракурор, прыблізна на “100 тысяч даляраў”.

Пра гэта Міхаіл Сьнягір заявіў 9 чэрвеня на допыце ў Савецкім райаддзеле міліцыі, дзе вядзецца расьсьледаваньне крадзяжу з ягонага катэджа.

Міхаіл Сьнягір быў зьняты з пасады пракурора Менска й вобласьці, абвінавачаны ў хабарніцтве і злоўжываньні службовым становішчам ды арыштаваны неўзабаве пасьля антыкарупцыйнай нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла летась у лістападзе. Пад арыштам апынулася і пяціпакаёўка ў элітным доме на вуліцы Ціміразева, якую экс-пракурор набыў за некалькі соцень тысяч даляраў. Аляксандар Лукашэнка загадаў праверыць паходжаньне прыбыткаў Міхаіла Сьнегіра.

Расьсьледаваньне справы экс-пракурора падоўжанае да 14 чэрвеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG