Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве гаварылася ня толькі пра малако


С.Мартынаў і С.Лаўроў

С.Мартынаў і С.Лаўроў

Міністры замежных справаў Беларусі і Расеі абмяркоўвалі сёньня ў Маскве і пытаньне аб прызнаньні Беларусьсю Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым заявіў:

“Мы нікога ня ўпрошвалі і ня будзем упрошваць прызнаваць Паўднёвую Асэтыю і Абхазію. Пра тое, што гэтае пытаньне будзе разглядацца ў адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам, казала само беларускае кіраўніцтва. Мы з поўнай павагай ставімся да канстытуцыйных працэдураў Рэспублікі Беларусь. Мы таксама ніколі ня ўвязвалі гэтую тэму з пытаньнямі практычнага ўзаемадзеяньня нашых дзяржаваў.

Калі ўжо гаварыць пра ўвязкі, то ўвязкі рабілі іншыя. Прычым публічна і дастаткова жорстка. Я маю на ўвазе ў прыватнасьці тыя заявы, якія прагучалі з вуснаў афіцыйных прадстаўнікоў Эўразьвязу ў свой час, якія па сутнасьці напрасткі абумовілі запрашэньне Рэспублікі Беларусь ва “Ўсходняе партнэрства” адмовай ад прызнаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі”.

Сяргей Мартынаў у гэтым пытаньні выказаўся так:

“Для Беларусі непрымальныя ніякія ўвязкі такога роду, ніякі гандаль ні ў адзін бой, ні ў другі. І пра гэта неаднаразова публічна гаварылася кіраўніком нашай дзяржавы і, натуральна, гаварылася ў іншых кантактах”.
XS
SM
MD
LG