Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хартыя-97 дзякуе за салідарнасьць


Другі дзень адбываюцца DDoS-атакі на сэрвэр сайту Хартыі-97. Амаль увесь дзень 8 чэрвеня сайт не працаваў. Першая атака пачалася ўчора каля 12 гадзіны дня, наступная — яшчэ мацнейшая — увечары. Атакі працягваліся і 9 чэрвеня. Як зазначыла “Свабодзе” рэдактарка сайту “Хартыі-97” Натальля Радзіна, атакі адбываліся з далёкіх краін, пераважна з Бразыліі і Індыі, аднак яна зьвязвае іх зь дзейнасьцю беларускіх спэцслужбаў:

“Наш сайт вельмі папулярны і ў Беларусі, і за мяжой. Мы публікуем шмат крытычных матэрыялаў, і гэта моцна раздражняе беларускія ўлады. Магчыма, апошняй кропляй для іх сталі такія матэрыялы, як відэаролік праграмы „Пражэктарпэрысхілтан“, дзе была жорсткая сатыра на Лукашэнку, а таксама асьвятленьне „гандлёвай вайны“ Беларусі з Расеяй, якая актыўна абмяркоўваецца ў незалежных выданьнях і замоўчваецца беларускай дзяржаўнай прапагандай, інфармацыя пра галадоўкі, абвешчаныя палітзьняволеным Мікалаем Аўтуховічам і грамадзянінам ЗША Эмануілам Зэльцэрам, які знаходзіцца ў беларускай турме”.

Натальля Радзіна падзякавала калегам за інфармацыйную падтрымку і прафэсійную салідарнасьць. Асабліва яна адзначыла Радыё Свабода, інфармагенцтва БелаПАН, “Эўрапейскае радыё для Беларусі” і інтэрнэт-газэту “Салідарнасць”.

На дадзены момант тэхнічнай службе сайту “Хартыя-97” удалося нэўтралізаваць атакі і аднавіць працу інтэрнэт-выданьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG