Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Раманчук: Абмежаваньні выглядаюць вельмі жорстка


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук камэнтуе прычыны, якія мае малочны канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй?


“Паміж Беларусьсю і Расеяй ня могуць быць толькі палітычныя ці толькі эканамічныя рэчы. Бо ў нас такі клубок розных праблемаў, што тут чорт нагу зломіць. І самі кіраўнікі Беларусі і Расеі стварылі такі сюжэт, калі куды ні ткнеш, трапіш на канфлікт.

Таму ў тым кантэксьце, які мы бачылі, калі Расея не дала крэдыт у 500 мільёнаў даляраў, а кіраўніцтва Беларусі “па-калхознаму” абышлося зь міністрам фінансаў Расеі, — спадар Анішчанка ж спэцыяліст па тым, каб нагадваць розным краінам пра тэхнічныя, санітарныя рэглямэнты і па сутнасьці блякаваць гандаль паміж краінамі.

Таму тут і эканоміка, і палітыка. Расея вырашыла нагадаць Беларусі, хто якую вагу тут мае, і таму такія абмежаваньні, якія выглядаюць вельмі жорстка. І наш урад спадзяецца, што яны будуць на паперы і ня будуць рэалізаваныя”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG