Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі лысы кот трапіў у San Francisco Chronicle


Здымак беларускага фотажурналіста, карэспандэнта AFP Віктара Драчова “Вярніце мне маё футра” стаў здымкам дня ў адным з найбуйнейшых амэрыканскіх выданьняў
San Francisco Chronicle.

У кадар Драчова трапіла кацяня экзатычнай пароды сфінкс — экспанат Міжнароднай выставы катоў у Менску.

Рубрыка “Дзень у фота”, у якой прадстаўленыя фотасюжэты з самых розных краін сьвету, — адна з самых папулярных у San Francisco Chronicle. Сярод найлепшых здымкаў рэдакцыя і чытачы выданьня таксама адзначылі:

  • “113 сьвечак для Генры” — фотапартрэт самага старога жыхара Вялікабрытаніі, удзельніка 1-й усясьветнай вайны. У свой 113-ты дзень народзінаў ён зьбіраецца выпіць за сваё здароўе келіх піва.

  • “Кляса ёгі ў індыйскім Амрытсары”
  • “Пакістанскія хлопчыкі лічаць, што скакаць у ваду можна і з каровы”.
  • “Індыйскія бацькі — дарожныя будаўнікі пакінулі спаць сваё дзіця ў гамаку пад аўтацыстэрнай з вадой”.
  • “У цяперашняй Мэксыцы згулялі ў футбол па-ацтэкску: у старажытных строях, але без ахвяраў”.
  • “У ванкувэрскім акварыюме бялуга Аўрора нарадзіла 20-кіляграмовае дзіцянё”.
Што да здымка беларускага фотакарэспандэнта “Вярніце мне маё футра”, то ён трапіў у фотагалерэю “Дзень у фота” і ў іншым амэрыканскім выданьні — Washington Post.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG