Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку паслалі да пінгвінаў


Матэрыял публікуецца на знак салідарнасьці з сайтам Хартыі-97, на які другі дзень ажыцяўляюцца DDOS-атакі.


У папулярнай тэлепраграме “Пражэктарперысхілтан” абмяркоўвалі сытуацыю з адмовай Расеі даваць Беларусі крэдыты.

Уласна, з апошніх падзеяў у Беларусі і пачалася праграма “Пражэктарперысхілтан”. Вядучыя Ургант, Цэкала і Марцірасян абмяркоўвалі абразлівыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі ў адрас міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына, а таксама яго крыўду на Расею за адмову выдаваць чарговы валютны крэдыт. У адказ на нядаўнія словы Лукашэнкі "няма ў іх грошай, пойдзем на шукаць шчасце ў іншай частцы планеты, там дзе нас не ведаюць”, Марцірасян прапанаваў беларускаму кіраўніку “ісці ў Антарктыду, да пінгвінаў, дзе яго сапраўды ніхто не ведае”.

У Беларусі праграму, як заўсёды, адцэнзуравалі. Частка праграмы пра Лукашэнку была выразаная з эфіру тэлеканала АНТ, які транслюе Першы канал.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG