Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельшчына пад ударам стыхіі


У вёсцы Матнявічы Чачэрскага раёну шквалісты вецер разбурыў дзьве жывёлагадоўчыя фэрмы — пад абломкамі загінулі 20 цялят.

Сур’ёзныя траўмы атрымаў жывёлавод — ён знаходзіцца цяпер у раённым шпіталі.

Паводле абласной управы надзвычайных сытуацый, у раёне пашкоджана звыш тысячы квадратных мэтраў дахаў сельгспрадпрыемстваў. Вецер абрынуў таксама воданапорную вежу, мачту сотавай сувязі, шэраг апораў электраперадачы, падняў у паветра 7-тонную цыстэрну з палівам.

Ад пачатку лета гэта ўжо ня першы разгул стыхіі ў рэгіёне. У папярэднія дні ад ветру моцна пацярпелі сельгаспабудовы й вёскі ў Буда-Кашалёўскім і Жлобінскім раёнах. А 1 чэрвеня ў Лоеўскім раёне разрадам маланкі забіла адразу 15 цялят.

XS
SM
MD
LG