Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ідзе магутная DDOS-атака з экзатычных краінаў, збольшага з Бразыліі і Індыі. Магутнасьць атакі ўвесь час павялічваецца. Атака пачалася ў 11.55 паводле Менскага часу”, - паведаміла рэдактарка сайту Натальля Радзіна. Сайт аднавіў працу ў той жа дзень увечары, аднак прадстаўнікі інтэрнэт-рэсурсу кажуць, што атака на сайт працягваецца.


Радзіна называе некалькі верагодных прычынаў:

“Мы разьмясьцілі ў сябе відэаролікі тэлевізійнай праграмы “Пражэктарпэрысхілтан Менавіта тую частку, дзе крытыкуецца Лукашэнка, дзе распавядаецца, як ён просіць у Расеі крэдыты – тое, што АНТ выкрэсьліла са свайго эфіру”.

“Другая прычына – малочная вайна. Гэта актыўна абмяркоўваецца, вельмі шмат увагі”.

“Трэці момант – адкрыцьцё інфацэнтру Рады Эўропы. Магчыма, улады не хацелі каб у такі дзень зьявілася інфармацыя пра тое, што сёньня – 5 месяцаў ад дня зьняволеньня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Яны хацелі стварыць добрую карцінку, каб людзі ў Эўропе і Беларусі не чыталі пра гэта”.

Натальля Радзіна кажа, што атакі на сайт адбываюцца пэрыядычна, “калі ў Беларусі здараюцца падзеі, якія актыўна абмяркоўваюць наведвальнікі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG