Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джонатан Мур пакідае Беларусь


Джонатан Мур
Джонатан Мур

“На пачатку ліпеня 2009 году ў Менск павінен прыбыць новы часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі”, - паведаміў Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.


“Новы часова павераны зьяўляецца прафэсійным дыпляматам. Раней ён працаваў у Кіеве, Расеі і на Балканах. У дадзены момант працуе у Вашынгтоне. Што тычыцца мяне, то я займу пасаду намесьніка амбасадара ЗША ў Босьніі” – дадаў спадар Мур.

“Амэрыканскі бок у дадзены момант вядзе агульнае абмеркаваньня з уладамі Беларусі пытаньня пра магчымае ўрэгуляваньне дыпляматычнага канфлікту”, цытуе агенцыя Прайм-ТАСС словы дыплямата.

“Мы ня мае сыгналаў пра тое, што колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Беларусі можа быць павялічаная на сталай аснове. Але мы некалькі разоў атрымлівалі магчымасьць часова мець болей за пяць дыпляматаў у Менску”, - заявіў Мур.

“Мы гатовыя прадпрымаць далейшыя пазытыўныя крокі ў адносінах да Беларусі. Але абмеркаваньне гэтых крокаў можа адбыцца, калі наш дыялёг будзе весьціся на больш высокім узроўні”, - падсумаваў Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

“Высокія чыноўнікі, якія адказваюць за стасункі з Эўропай, ужо прызначаныя адміністрацыяй Абамы. У залежнасьці ад іх працоўнага графіку, а таксама ад іншых фактараў мы будзем разглядаць магчымасьць іхнага прыезду ў Менск для перамоваў”, - заявіў Мур.

“Я не хацеў бы зараз рабіць заявы пра ўзровень візыту. Але думаю, што ён будзе некалькі больш высокім, чым узровень візытаў, якія адбываліся ў апошнія гады”, - удакладніў ён.



Джонатан Мур прыбыў у Беларусь 25 ліпеня 2006 году ў якасьці намесьніка кіраўніка місіі ў амбасадзе ЗША ў Беларусі.

Джонатан Мур пачаў дыпляматычную працу ў 1990 годзе. Яго першым месцам прызначэньня была амбасада ЗША ў Бялградзе. З 1993 да 1995 году працаваў у аддзеле па справах былой Югаславіі Дзярждэпартамэнту ЗША, а з 1995 да 1999 году зьяўляўся кіраўніком палітычна-эканамічнага аддзелу амбасады ЗША ў Вільні.

Пасьля працы на працягу году ў офісе па палітычных пытаннях сьпікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Дэніса Гастэрта Джонатан Мур з 2000 па 2002 год займаў пасаду намесьніка дырэктара ўпраўленьня Дзярждэпартамэнту ЗША па справах Расеі. На пачатку 2002 году таксама некалькі месяцаў выконваў абавязкі дырэктара гэтага ўпраўленьня.

З 2002 да 2005 году Джонатан Мур быў намесьнікам амбасадара ЗША ў Віндхуку (Намібія). Перад прыездам у Менск працаваў навуковым супрацоўнікам па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі ў інстытуце Гувэра пры Стэнфардзкім унівэрсытэце.

Джонатан Мур і яго жонка маюць дзьвюх дачок. Спадар Мур валодае шэрагам ганаровых узнагарод Дзярждэпартаменту ЗША, а таксама дзьвюма ўзнагародамі Амэрыканскай дыпляматычнай асацыяцыі за прафэсійнае валоданьне мовамі. Акрамя таго, прэзыдэнт Літвы ўзнагародзіў яго Рыцарскім крыжам ордэна вялікага князя Гедыміна.

Джонатан Мур валодае сэрбскай і літоўскай мовамі, а таксама гаворыць на расейскай, нямецкай і дацкай мовах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG