Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Любіш Эўразьвяз? Ненавідзіш? Выберы дэпутата!


Міні-кнігу "Мае асноўныя правы ў ЭЗ" раздавалі перад выбарамі
Міні-кнігу "Мае асноўныя правы ў ЭЗ" раздавалі перад выбарамі

У гэтыя дні адбываюцца выбары ў Эўрапэйскі парлямэнт: 27 краінаў – сябраў Эўразьвязу выбіраюць дэпутатаў, якія будуць прадстаўляць іх інтарэсы ў Страсбуры. Аляксандар Лукашук назіраў за галасаваньнем у сталіцы Славаччыны Браціславе.

У выбарах у Эўрапарлямэнт у Славаччыне бярэ ўдзел 17 партыяў – яны разам выставілі прыкладна 200 кандыдатаў, і гэта на 13 месцаў. Галоўная праблема, як і ва ўсіх эўрапейскіх краінах – гэта эканамічны крызіс, праўда, дзякуючы таму, што Славаччына перайшла на эўра, інфляцыя тут роўная нулю. Некалі славацкі прэмьер міністарУладзімір Мэчыяр складаў канкурэнцыю беларускаму кіраўніку – яго называлі славацкім Лукашэнкам. Хаця, як незалежная дзяржава, Славаччына маладзейшая за Рэспубліку Беларусь – яна аддзялілася ад Чэхіі у 1993 годзе, але зьяўляецца сябрам Эўразьвязу, НАТА і ўваходзіць у грашовую эўразону. Нягледзячы на блізкасьць славацкай і чэскай моваў, нацыянальная тоеснасьць разьвіваецца ў рамках Эўразьвязу вельмі інтэнсіўна. Асноўная праблема – гэта правы нацыянальнай меншасьці – калі 10 адсоткаў складаюць вугорцы.
На гэтым выбарчым участку ў Браціславе прагаласавалі 30%

Адметнасьць сытуацыі у Славаччыне палягае, аднак, у іншым – на мінулых выбарах тут зафіксаваны цікавы паказьнік актыўнасьці выбаршчыкаў – крыху меней за 17%. Гэта самая нізкая лічба сярод усіх краінаў Эўраўзьвязу.

Інтарэс да выбараў у эўрапарлямэнт ня самы высокі фактычна ва ўсіх краінах Эўразьвязу. Агульныя прычыны: гэта параўнальна новае ўтварэньне – у гістарычным сэнсе, яго паўнамоцтвы толькі пачынаюць набіраць сілу, і эўрапейцы адчуваюць сябе эўрапейцамі не праз палітыку ці эканоміку, а хутчэй праз нацыянальную ідэнтычнасьць. Некаторыя, як прэзыдэнт Чэхіі Клаўс, лічаць, што эўрапарлямэнт – патрэбная структура, але туды трэба выбіраць дэпутатаў не прамым галасаваньнем, а зь ліку ужо абраных нацыянальных парлямэнтаў. Да таго ж – калі усё добра, людзі забываюцца пра палітыку. Але сёлета як ніколі актыўна вядзецца кампанія супраць апатыі.

Тут, у Славаччыне, за эўрапарлямэнт агітуюць зоркі нацыянальнай хакейнай каманды, сьпевакі, знакамітасьці. Напрыклад, афіцыйны сайт Эўрапарлямэнту праводзіць папярэдняе галасаваньне, зьмяшчае дэбаты, а таксама – дае 10 прычынаў, чаму варта галасаваць. Я прывяду дзьве: першая – калі вы галасуеце, вы ўплываеце на будучыню і штодзённае жыцьцё паўмільярда эўрапейцаў. Ня будзеце галасаваць – за вас гэта будзе вырашаць нехта іншы, і тады не скардзьцеся, што нешта ня так.

І апошняя – дзясятая – цытую літаральна: “Ну, што вы! Гэта ж толькі некалькі хвілін, якія можа спалучыць з прагулкай ў парк ці з кубачкам кавы у кафэ. Ня так ужо і цяжка, каб сказаць Эўропе, што вы ад яе хочаце. І лёгка адсачыць, што ваш дэпутат робіць: зайдзіце на сайт Эўрапарлямэнту.

Вось тут я бачыў плякат на вуліцы: “Любіш Эўразьвяз? Ненавідзіш? Хочаш, каб ён пайшоў направа ці налева? Лічыш, што неадкладна трэба нешта зрабіць? Выберы парлямэнтара каб ён заняўся тваёй праблемай. Гэта і ёсьць дэмакратыя – атрымаеш такую Эўропу, якую хочаш. Ня хочаш галасаваць не скардзься!.
Над Браціславай эўрасьцягі лунаюць ужо 5 гадоў

Эўрапарлямэнт ня раз разглядаў пытаньні Беларусі, праблемы правоў чалавека і свабоды прэсы. Самы прэстыжны прыз Эўрапарлямэнту ў галіне правоў чалавека – прыз Андрэя Сахарава – двойчы атрымлівалі прадстаўнікі Беларусі: БАЖ і Аляксандар Мілінкевіч. Зараз, калі Беларусь далучылася да Усходняга партнэрства, калі на чарзе вяртаньне статусу спэцыяльна запрошанага у парлямэнцкай асамблеі, моцны дзеяздольны панэўрапэйскі парлямэнт важны для Беларусі як ніколі. Першая прыкмета – выкарыстаньне слова “эўрапейскі” паўсюль: ад назвы рамонту ў кватэры ці офісе да назваў рухаў, сходаў, акцыяў дэмакратычнай апазыцыі. Эўропа – ня толькі і ня столькі геаграфія, як будучыня для Беларусі.

Эўразьвяз налічвае 500 мільёнаў гарамадзянаў, 23 мовы зьяўляюцца афіцыйнымі, валавы даход на душу насельніцтва складае 25 тысяч эўра, а сярэдняя працягласьць жыцьця – амаль 75 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG