Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольная аблога Горадні


Футбольная расьцяжка на вул. Віленскай
Футбольная расьцяжка на вул. Віленскай

У цэнтры Горадні з нагоды адборачнага матчу Чэмпіянату сьвету па футболе паміж зборнымі Беларусі і Андоры ўдзень падрыхтавалі сцэну для сьпеўнага выступу.


Як патлумачыў адзін з міліцэйскіх начальнікаў, спачатку канцэрт адбудзецца з нагоды “сьвята футболу” на гарадзкім пляцы, а перад матчам — на стадыёне. Міліцыя правяла пастраеньне, у якім удзельнічалі прыблізна сто супрацоўнікаў, у іх ліку спэцназ, а таксама група ў цывільным.

Каля 14-й гадзіны на плошчу Савецкую прыбыў начальнік Гарадзенскай абласной міліцыі генэрал-маён Генадзь Хацько ў цывільным, з гэтага часу доступ на плошчу быў закрыты. У крамах, прынамсі ў цэнтры, прадаўшчыцы захілялі цыратай і заклейвалі скотчам лядоўні і паліцы з півам і моцнымі напоямі, з 14 гадзінаў продаж быў забаронены.

Футбольны матч такога рангу праводзіцца ў Горадні ўпершыню. Гэта стала магчыма дзякуючы вялікай рэканструкцыі стадыёну на Цэнтральным спартыўным комплексе “Нёман”, якая дазволіла праводзіць там міжнародныя спаборніцтвы. Праўда, рэканструкцыя выклікала пратэсты з боку габрэйскай грамадзкасьці, перадусім міжнароднай, паколькі на месцы спартыўнага комплексу раней былі габрэйскія могілкі, зьліквідаваныя пяцьдзесят гадоў таму. Каб залагодзіць сытуацыю, улады прымацавалі на агароджы стадыёну памятную шыльду, прысьвечаную гарадзенскай габрэйскай грамадзе.

У раён сьвята прыбыў аўтазак


Пры ўваходзе на плошчу Савецкую пастаўленыя “брамкі” для выкрыцьця мэталаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG