Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка патлумачыў, чаму ён шчасьлівы


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У інтэрвію расейскім СМІ, надрукаваным афіцыйнай беларускай прэсай, А.Лукашэнка адказаў на асабістыя пытаньні.


Расейскія журналісты пацікавіліся ў Лукашэнкі, ці адчувае ён сябе шчасьлівым чалавекам. Той адказаў:

“Вельмі. Вельмі шчасьлівы. Нам выпала вялікае шчасьце жыць у гэты час. І можна сказаць, што час выбраў нас. З другога боку, я ўжо столькі за гэтыя 15 гадоў перажыў, у мяне не было лёгкага часу ў жыцьці. Але за гэтыя 15 год я ўжо перажыў столькі, што, напэўна, калі б я “даў дуба”, я мог бы сказаць, што мяне шкадаваць ня трэба. Я пражыў за гэтыя 15 гадоў свае там 75 ці 80, 90, колькі мне адпушчана. Мне ўжо не было б на каго крыўдаваць, і маім сваякам. Таму, з аднаго боку, я шчасьлівы. І калі не абрынецца краіна, можна будзе, сыходзячы, сказаць, што я штосьці зрабіў для гэтай краіны і гэтых людзей. І ў гэтым маё асабістае шчасьце. З другога боку – я за гэты час ня бачыў нічога добрага. Абсалютна нічога. Мне няма чаго сказаць”, – цытуе Лукашэнку "Советская Белоруссия".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG