Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка – пра нацыянальна-вызвольную вайну


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

У інтэрвію расейскім СМІ, надрукаваным сёньня афіцыйнай беларускай прэсай, А. Лукашэнка адкінуў магчымасьць далучэньня Беларусі да Расеі.


На думку Лукашэнкі, гэта шкодна самой Расейскай Фэдэрацыі.

“Мы як кіраўнікі павінны пралічыць наступствы гэтага. Вось нават я, дапусьцім, ухваляю такое рашэньне. А што заўтра? Мала канфліктаў на Каўказе? Цяпер Расею “бамбяць” за тое, што яна па-імпэрску, са зброяй у руках задушыла, падпарадкавала... А тут што? Зь іншага боку — тут жа нашы “адмарозкі”, іх няшмат, хай 2, хай 3 працэнты, але гэта самыя актыўныя, самыя амбіцыйныя. Яны гатовыя разгарнуць “нацыянальна-вызвольную вайну”. Ім патрэбная нагода. Цяпер усе пасьмейваюцца з гэтага. І вы што, думаеце, ім няма чым ваяваць? Ім жа заўтра прывязуць з Украіны, Прыбалтыкі, у нас у асноўным адтуль, з Польшчы каналы ў іх... Імгненна зьявіцца зброя, выбухі, дэстабілізуюць сытуацыю, і шмат хто ў грамадзтве падумае: слухайце, гэта ж змагаюцца за незалежнасьць, за сьвятое. У нас жа ў Беларусі недурны народ, ён мяркуе таксама, як і расейцы: “Свая зямля, нікому не аддамо”; кашулю рванулі і пайшлі. Вы што, хочаце стварыць яшчэ адну Чачню тут? Я не хачу”, – цытуе А.Лукашэнку "Советская Белоруссия".

Журналісты расейскага выданьня “Известия” друкуюць іншы варыянт інтэрвію. І завяршаюць публікацыю сваёй высновай:

“Са Сталіным у адной кішэні і Салянам у другой, ён, вядома, у Эўропе не жыхар. Але і нам будзе складана безь беларускай СПА і ўвогуле гэтага пляцдарму. Але нам не лягчэй, калі “эўрапеец” Лукашэнка ў новых саюзьнікаў ў выніку “выклапача” Мілошавіча. І ён гэта разумее”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG