Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дыялёг з суседзямі” працягнецца ва Ўкраіне


Грамадзкая ініцыятыва “Гомельскі дэмакратычны форум” разам зь няўрадавымі арганізацыямі Ўкраіны, Польшчы, Нямеччыны пачала ажыцьцяўляць другую частку праекту “Дыялёг з суседзямі”.

Як расказаў лідэр “Гомельскага дэмакратычнага форуму” Пётра Кузьняцоў, гэтым разам маладыя людзі з чатырох краінаў рыхтуюць сустрэчу ва ўкраінскім Чарнігаве. У межах сустрэчы прадугледжаны шэраг сэмінараў, дыскусіяў па чарнобыльскай тэматыцы з удзелам экспэртаў. Плянуецца паездка ва ўкраінскую частку радыяцыйнай зоны адчужэньня, а таксама паездка ў музэй Чарнобылю ў Кіеве.

Упершыню гомельская моладзь брала ўдзел у праекце “Дыялёг з суседзямі” ў 2007 годзе ў польскім Беластоку. Сустрэча прысьвячалася асаблівасьцям грамадзкіх стасункаў у шматнацыянальным памежным рэгіёне.

Пазьней у Гомелі ладзілася мерапрыемства ў адказ, якое скончылася скандалам. Групу польскай моладзі, якая прыехала на сустрэчу зь беларускімі аднагодкамі, дэпартавалі нібыта за парушэньне рэжыму знаходжаньня ў краіне.
XS
SM
MD
LG