Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: першы нумар “Узгорка”


На Магілёўшчыне сёньня пабачыў сьвет першы нумар недзяржаўнай абласной агульнапалітычнай газэты “Ўзгорак”. Міністэрства інфармацыі і друку Беларусі зарэгістравала выданьне сёлета пры канцы красавіка.

Новая рэгіянальная газэта, паводле яе заснавальніка Эдуарда Брокарава, будзе распаўсюджвацца ў трох раёнах Магілёўшчыны — Горацкім, Дрыбінскім ды Мсьціслаўскім.
“Саюздрук” адмовіўся заключаць з намі дамову аб супрацоўніцтве. Паводле кіраўніцтва, у іх шапіках няма для нашага выданьня месца...


“Першага нумару мы надрукавалі тысячу экзэмпляраў. У ім мы са сваімі чытачамі гаворым па беларуску й па-расейску пра сацыяльныя, эканамічныя ды культурныя падзеі. Газэту можна купіць у паштовых аддзяленьнях трох раёнаў, а таксама ў некалькіх гандлёвых арганізацыях Горак. Цяпер мы вядзём перамовы з гандлярамі Дрыбіншчыны й Мсьціслаўшчыны. “Саюздрук” адмовіўся заключаць з намі дамову аб супрацоўніцтве. Паводле кіраўніцтва, у іх шапіках няма для нашага выданьня месца”.

Эдуард Брокараў намагаўся зарэгістраваць “Узгорак” ад 2002 году. Згодна з старым законам “Аб сродках масавай інфармацыі”, трэба было ўзгадняць зь мясцовай уладай юрыдычны адрас выданьня. Паводле журналіста, выканкам усё рабіў, каб “Узгорак” ня меў юрыдычнага адрасу. У зьмененым законе такога патрабаваньня няма. “Я стварыў прыватнае прадпрыемства, і выданьне зарэгістравалі”, — кажа Эдуард Брокараў.
XS
SM
MD
LG