Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакараных у “справе 14-ці” амністуюць?


Алесь Чарнышоў

Алесь Чарнышоў

Фігурантаў “справы 14-ці” Алеся Стральцова і Алеся Чарнышова выклікаюць у суд Цэнтральнага раёну Менску.

Яны лічаць, што ў судзе будзе вырашацца пытаньне адносна зьмены рэжыму адбыцьця пакараньня.
Алесь Стральцоў


Алеся Стральцова і Алеся Чарнышова пакаралі абмежаваньнем волі на 2 гады. Удзельнікаў працэсу абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія нібыта мелі месца падчас студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў у 2008 годзе.

Інспэктар, які кантралюе, як адбывае пакараньне прадпрымальнік Міхаіл Субач, прыняў ад яго заяву з просьбай аб амністыі.

Фігуранты “справы 14-ці” лічаць, што ўлады цягам месяца зьменяць ім умовы пакараньня альбо наагул амністуюць удзельнікаў працэсу, якія атрымалі статус вязьняў сумленьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG