Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэды далучаюцца да кампаніі за адмену артыкулу 193-1


Марцін Угла

Марцін Угла

Сябры швэдзкай праваабарончай ініцыятывы Östgruppen заявілі, што падтрымліваюць распачатую ў Беларусі кампанію за адмену артыкулу Крымінальнага кодэксу 193-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Гэтую акцыю ініцыявала беларуская Асамблея няўрадавых арганізацый.


Праваабаронцы з Östgruppen заклікаюць кіраўніцтва Швэцыі і ЭЗ таксама падтрымаць гэтую акцыю.

“Гэты артыкул — грубае парушэньне Канвэнцыі ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах, і таму лідэры Швэцыі ды ЭЗ павінны падтрымаць распачатую ў Беларусі кампанію, а таксама тых мужных беларусаў, якія, нягледзячы на ціск і перасьлед, спрабуюць ствараць у краіне няўрадавыя арганізацыі”, — заявіў лідэр Östgruppen Марцін Угла.
XS
SM
MD
LG