Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельшчына будзе зь вінаградам


Праз паўстагодзьдзя на Гомельшчыне зноў вярнуліся да прамысловага вырошчваньня вінаграду.



У сельгаспрадпрыемстве “Камбінат “Усход”, што пад Гомелем, пачалася высадка вінаградных чаранкоў. Паводле дырэктара камбінату Анатоля Дзейкуна, прамысловыя плянтацыі вінаграду зоймуць 10 гектараў. Першы ўраджай у гаспадарцы мяркуюць сабраць ужо праз тры гады. Вінаград можна будзе выкарыстоўваць як для перапрацоўкі, так і ў якасьці сталовага. Чаранкі двух гатункаў вугорскай сэлекцыі “Крышталь” і “Біянка” вырашчаны ў пітомніку Інстытуту гародніны Нацыянальнай акадэміі навук.

Гаворка наконт прамысловага вырошчваньня вінаграду ў рэгіёне вялася летась у жніўні падчас наведваньня Аляксандрам Лукашэнкам адной з прыгарадных гаспадарак, якая спэцыялізуецца на вырошчваньні гародніны. Была пастаўлена задача мець свой вінаград для вырабу каньячнага сьпірту.

Што да практыкі, то літаральна ўсе гамельчукі даўно вырошчваюць вінаград на сваіх лецішчах — і чырвоны, і зялёны. Прамысловыя ж плянтацыі вінаграду — цэлых 27 гектараў — меліся ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя ў Хойніцкім раёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG