Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хведарука пакаралі за “замах” на міністра абароны


Зьміцер Хведарук
Зьміцер Хведарук
Салдата-апазыцыянэра Зьмітра Хведарука датэрмінова выпісалі з вайсковага шпіталя з-за кур’ёзу. Зьміцер разам са сваімі сябрамі, якія прыйшлі да яго ў адведкі, гулялі ў двары шпіталя ў фрызьбі — кідалі плястыкавую талерку.

Потым да Зьмітра прыбег ахоўнік і пачаў лаяцца. Высьветлілася, што талерка ледзь не патрапіла ў галаву міністру абароны Леаніду Мальцаву. Той якраз быў паблізу КПП.

За “замах” на міністра Зьмітра Хведарука вырашылі тэрмінова адаслаць у вайсковую частку ў Жодзіна. У шпіталі хлопец быў з-за хваробы на вушы. Плянавалася, што лячыцца Зьміцер будзе да 9 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG