Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нобэлеўскім інстытуце ўручаць прэмію “Новаму часу”


Гэты беларускі тыднёвік стаў сёлета пераможцам міжнароднага конкурсу “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы — 2009” імя нямецкага выдаўца Герда Буцэрыюса.

Ляўрэатамі прэміі таксама сталі лепшыя незалежныя журналісты і выданьні Расеі, Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі. Такое рашэньне прыняло міжнароднае журы, у якое ўвайшлі вядомыя заходнеэўрапейскія журналісты і грамадзкія дзеячы. Агулам журы разгледзела 46 прапаноў.

На атрыманьне прэстыжнай узнагароды беларускае выданьне вылучыў намесьнік міністра замежных спраў Нямеччыны Гернат Эрлер.

Нагадаем, што прэмія была заснаваная ў 1999 годзе нямецкім фондам “Zeit-Stiftung”. У мінулыя гады яе ляўрэатамі ад Беларусі былі выданьні “Народная воля”, “Свободные новості”, “Віцебскі кур’ер”, “Белорусскій рынок”, “Пагоня”, “Салідарнасьць” і іншыя незалежныя СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG