Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамайду аштрафавалі за тое, што загрувасьціў вуліцу


Барыс Хамайда на сваім заўсёдным месцы — ля «сіняга» дому ў&nbsp;цэнтры Віцебску<strong>Ён&nbsp;спаслаўся на&nbsp;кіраўніка Цэнтрабанку Расеі, які падчас дакладу расейскаму прэзыдэнту </strong><a href="http://www.svaboda.org/search/?k=&quot;Дзьмітрыю Мядз
Барыс Хамайда на сваім заўсёдным месцы — ля «сіняга» дому ў&nbsp;цэнтры Віцебску<strong>Ён&nbsp;спаслаўся на&nbsp;кіраўніка Цэнтрабанку Расеі, які падчас дакладу расейскаму прэзыдэнту </strong><a href="http://www.svaboda.org/search/?k=&quot;Дзьмітрыю Мядз

Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага райвыканкаму прызнала, што распаўсюднік незалежнай прэсы парушыў парадак утрыманьня населеных пунктаў.

У адпаведнасьці з артыкулам 21.14 адміністрацыйнага кодэксу камісія вынесла пастанову, каб аштрафаваць спадара Хамайду на 3 базавыя велічыні.

Чальцы камісіі размаўлялі з апазыцыянэрам празь перакладчыка: ён загадзя зьвярнуўся з такім хадайніцтвам, бо, паводле ягонага ранейшага досьведу, супрацоўнікі Чыгуначнай раённай адміністрацыі не валодаюць беларускай мовай.

Падставай, каб выклікаць Барыса Хамайду на пасяджэньне адміністрацыйнай камісіі, стала чарговае затрыманьне апазыцыянэра, якое адбылося 7-га траўня каля так званага “сіняга дому” — дому нумар 28 па вуліцы Леніна ў Віцебску. На гэтым месцы амаль штодня актывіст распаўсюджвае газэту “Наша ніва” і часопіс “ARCHE”.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Барыса Хамайду і склалі пратакол за тое, што ён нібыта “загрувашчвае вуліцу Леніна, усталяваўшы самаробны столік з друкаванай прадукцыяй”. Апазыцыянэр спрабаваў давесьці камісіі, што ягоны столік у 50 сантымэтраў шырынёй ніяк ня мог загрувасьціць усю вуліцу. Між тым якраз цяпер дом № 28 рамантуюць, і агароджа вакол яго займае прынамсі два мэтры ходнікаў, аднак гэта ня лічыцца парушэньнем.

Тлумачэньні спадара Хамайды камісію не пераканалі. Актывіст мяркуе, што затрыманьне й штраф зьвязаныя зусім ня з тым, што ягоны столік з газэтамі ды часопісамі камусьці замінае. Ён лічыць, што ягоная прысутнасьць у цэнтры гораду падалася камусьці непажаданай, бо побач са сваім “працоўным месцам” ён прыстроіў вялікую выяву “Пагоні”, якую намалявала мастачка Сьвятлана Баранкоўская.

З падобнай прычыны віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы затрымлівалі двойчы. 15 траўня міліцыянты таксама адвезьлі яго ў апорны пункт, дзе патлумачылі, што ягоны столік з раскладзенымі друкаванымі выданьнямі замінае мінакам і ўвогуле псуе гарадзкі краявід.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG