Лінкі ўнівэрсальнага доступу

”Наўрад ці можна супастаўляць узровень палітычнай культуры Крамля ці Лукашэнкі”


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў назваў недапушчальнымі з пункту гледжаньня дыпляматычнай этыкі выказваньні на адрас прадстаўнікоў расейскага кіраўніцтва, якія дазволіў сабе кіраўнік адной з краінаў — бліжэйшых партнэраў Расеі.

Ён падкрэсьліў, што ў Расеі “ніколі не дазвалялі і ня будуць дазваляць сабе асабістых характарыстык адносна кіраўнікоў іншых краін. Хаця мы маглі б сказаць што-небудь адносна эфэктыўнасьці эканамічных захадаў, якія імі робяцца, чаму яны зьвяртаюцца да нас па дапамогу, падтрымку”.

Камэнтуючы сытуацыю намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначыў:

“Хачу нагадаць, што Расея не выбірае словаў у характарыстыцы тых ці іншых дзеячаў, калі ёй гэта здаецца выгодным. Ну, скажам, у адрас грузінскага лідэра нямала розных цікавых рэчаў было пачута. Таму наўрад ці тут можна супастаўляць большы ці меншы ўзровень палітычнай культуры Крамля ці Лукашэнкі. Бяда ў іншым. Лукашэнка давёў нашу краіну да тае сытуацыі, калі мы крытычна залежым ад любога чыху, ад любой рэплікі вось гэтага самага крамлёўскага кіраўніцтва. І гэтая сытуацыя гэтай крайняй залежнасьці вельмі небясьпечная для дзяржаўнай будучыні Беларусі. І ,безумоўна, Лукашэнка не ў стане гэтую сытуацыю зьмяніць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG