Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна аднаўляе пастаўкі электраэнэргіі


Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што Беларусь мае намер аднавіць імпарт украінскай электраэнэргіі.


У гэтым годзе Беларусь гатовая імпартаваць 750 мільёнаў кВт.г украінскай электраэнэргіі па ўзаемавыгодных цэнах. Пра гэта Ўладзімер Сямашка паведаміў журналістам у Чарнігаве па выніках пасяджэньня беларуска-ўкраінскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Аднаўленьне паставак электраэнэргіі бакі пачнуць пасьля зацьвярджэньня кіраўніцтвам Беларусі нацыянальнага пратаколу па імпарту энэрганосьбітаў.

Першы віцэ-прэм'ер Украіны Аляксандар Турчынаў выказаў зацікаўленасьць у пастаўках украінскай электраэнэргіі беларускім спажыўцам, а таксама ў яе транзыце праз Беларусь у заходнія краіны. Украіна гатовая аднавіць пастаўкі ў найбліжэйшыя дні. Ён адзначыў, што Беларусь была і застаецца для Ўкраіны надзейным стратэгічным гандлёва-эканамічным партнэрам.

Нагадаем, Украіна спыніла камэрцыйныя пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь ад 1 ліпеня 2007 году, бо дзяржаўны канцэрн "Белэнэрга" не пагадзіўся з прапанаваным Украінай падвышэньнем цэнаў.
XS
SM
MD
LG