Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 чэрвеня ў Менскім раёне на плошчах ААТ “Гастэлаўскае” адчынілася 19-я міжнародная спэцыялізаваная выстава “Белагра”, якая будзе працаваць да 5 чэрвеня.

Гэта традыцыйны штогадовы форум працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Сёлета ў ім бяруць удзел прадстаўнікі Беларусі, Аўстрыі, Нямеччыны, Даніі, Італіі, Кітаю, Літвы, Нідэрляндаў, Польшчы, Расеі, ЗША, Турцыі, Украіны.

На выставе прадстаўленая сельскагаспадарчая тэхніка, жывёлаводчая й сельскагаспадарчая прадукцыя. Наведнікі могуць набыць мяса-малочную й рыбную прадукцыю, гародніну, а таксама паспатаць хатніх страваў, прыгатаваных фэрмэрамі й жывелаводамі.

У рамках выставы пройдуць парасячыя бягі, паказальныя выступы спартоўцаў-коньнікаў па пераадоленьні перашкодаў. Ахвотныя змогуць пакатацца на канях і сфатаграфавацца зь імі, паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах. Для самых малых наведнікаў адчынецца асобная пляцоўка, паведамляе БелаПАН.



Экспанаты й дэкаратыўныя снапы моклі пад імжой

Выставу наведаў прэм’ер Сяргей Сідорскі

ды пацікавіўся філейнай прадукцыяй

Над выставай ліліся народныя сьпевы.

Удзельнікі чакалі наведнікаў.


А народ забаўляўся танцамі,


лоўляй рыбы з завязанымі вачыма…


…й тэматычнымі смакоцьцямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG