Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Станкевіч: "Адабраць у некага гісторыю -- ня ёсьць вялікай перамогай"


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА) Вячкам Станкевічам.

Прачытаць можна ТУТ.

Вячка Станкевіч – сын мовазнаўцы, гісторыка, пэдагога, палітыка і грамадзкага дзеяча Яна Станкевіча. Нарадзіўся ў 1932 годзе ў Вільні. Выехаў зь Беларусі разам з бацькамі падчас II усясьветнай вайны. З 1949 году – у ЗША. Атрымаў ступень магістра па спэцыяльнасьці “электрамэханіка”. Працаваў інжынэрам у карпарацыях “ITT” і “Western Union”. З 1988 – на Радыё Свабода. Да 1998 году быў дырэктарам Беларускай службы радыё. Выдавец квартальніка “Belarusian Review”, сталы аўтар газэты “Беларус”. Сябра Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. З 2007 году – старшыня Галоўнай управы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня.

Днямі на Кангрэсе БАЗА Вячка Станкевіч быў пераабраны на пасаду старшыні.

У інтэрвію Свабодзе Вячка Станкевіч сказаў:

“Сёлета Беларуска-амэрыканскае Задзіночаньне сёлета адзначае 60-годзьдзе. У сувязі з гэтым кніжка пра БАЗА будзе выдадзеная пад рэдагаваньнем Зьміцера Саўкі і дапамозе Беларускага інстытуту літаратуры і мастацтва (БІНІМу), які ўзначальвае Вітаўт Кіпель. На нядаўнім Кангрэсе БАЗА, акрамя выбараў, было вырашана, што Статут будзе перагледжаны да наступнага Кангрэсу ў 2011 годзе. Таксама было вырашана, што колькасьць кадэнцыяў запар, у якіх фігуруе той самы старшыня, -- каб яны былі абмежаваныя, каб даць іншым людзям магчымасьць браць удзел у кіраваньні арганізацыі. І што цікава, беларускія эмігранты ў ЗША рассеяныя па ўсёй краіне. Некалі суполкі БАЗА былі сканцэнтраваныя ў некалькіх буйных гарадох, зараз - дзе іх толькі няма! Беларусы цяпер па цэлай Амэрыцы. І таму спрабуем зактывізаваць іх у менш фармальныя структуры, але ахапіць больш удзел. Бярэм удзел у працы розных арганізацыяў, адна зь іх -- Кааліцыя усходне-і цэнтральнаэўрапэйскіх народаў, якая базуецца ў Вашынгтоне. І апошняя ініцыятыва - "Балтыйска-Чарнаморская ініцыятыва, дзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі народаў, што жывуць паміж гэтымі двума морамі”.

Ніжэй вы можаце выказаць свае меркаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG