Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Аўтуховіча яшчэ на месяц пакінулі на Валадарцы


Мікола Аўтуховіч

Мікола Аўтуховіч

Расьсьледаваньне справы Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі працягнутае да 3 ліпеня.

Пра гэта паведаміў адвакат Павал Сапелка, які бачыўся з Мікалаем Аўтуховічам ў менскім сьледчым ізалятары на Валадарскага:

“Ён сказаў, што яму не зьмянілі меру стрыманьня і таму ён працягвае галадоўку пратэсту. Аўтуховіч выглядае вельмі стомленым, ён згубіў болей за 25 кіляграмаў вагі й кожны тыдзень працягвае страчваць па 2-3 кіляграмы. Кропельніцу цяпер яму ня ставяць, але працягваюць трымаць у мэдычнай частцы ізалятару”.

Адвакат сказаў, што зьбіраецца абскарджваць рашэньне, паводле якога ягонаму падабароннаму не зьмянілі меру стрыманьня.

Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч пад арыштам з 8 лютага, а галадоўку пратэсту трымае з 16 траўня.

XS
SM
MD
LG