Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзеныя абломкі зьніклага самалёта


Экіпаж францускага карабля знайшоў на паверхні Атлянтычнага акіяну абломкі самалёта. Мяркуецца, што гэта самалёт авіякампаніі Air France, які зьнік у часе пералёту з Рыа-дэ-Жанэйра ў Парыж.

Пра гэта паведамілі сёньня бразыльскія СМІ.

Абломкі знойдзеныя у тым да раёне прыбярэжных вод Сэнэгалу, у якім у панядзелак пілёты бразыльскага самалёта заўважылі некалькі ачагоў полымя на вадзе. Выказваліся дапушчэньні, што гэта маглі быць парэшткі самалёта, які дагараў.

На борце аэробуса А-330 знаходзіліся 228 чалавек. Рэйс 447 зьнік з манітораў станцый сачэньня за паветраным рухам у панядзелак у 2:15 па Грынвічу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG