Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгістрацыя па шэнгенскую візу - праз інтэрнэт


Ад 8 чэрвеня беларусы могуць зарэгістравацца праз інтэрнэт, каб атрымаць доўгатэрміновую візу ў Чэхію.


Зарэгістравацца можна на сайце www.visapoint.eu.

Магчымасьць зарэгістравацца праз інтэрнэт палегчыць працэс падачы дакумэнтаў, заяўнік зможа выбраць канкрэтны час візыту ў консульскі аддзел, заявіў БелаПАН консул Чэхіі ў Беларусі Ян Ядлічка.

Такой паслугай змогуць скарыстацца грамадзяне 16 краінаў, сярод якіх – Віетнам, Грузія, Казахстан, Кітай, Манголія, Узбэкістан, Украіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG