Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падоўжаны тэрмін падачы дакумэнтаў на атрыманьне візы гледачам музычнага фэсту Вe2gether. Дакумэнты можна здаць да 5 чэрвеня.


Для таго, каб атрымаць візу дастаткова мець квіток на фэст Be2gether і ягоную копію, уласнае фота, мэдычную страхоўку і запоўненую анкету.

Бясплатная віза выдаецца тэрмінам 11-15 чэрвеня.

Музычны фэст Be2gether адбудзецца 12-14 чэрвеня ля замку Нарвілішкес (Літва) у 50 мэтрах ад беларускай мяжы ўжо ў трэці раз Сёлета на фэсьце заплянаваныя выступы Gogol Bordello (ЗША), Clawfinger (Швэцыя), Touch And Go (Вялікая Брытанія), Polarkreis 18 (Нямеччына), Roni Size (Вялікая Брытанія), Dilated Peoples (ЗША).

Беларусь будуць прадстаўляць гурты "Ляпис Трубецкой" и The Toobes.
XS
SM
MD
LG