Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івана Шылу не адпускаюць на суд


Іван Шыла
Іван Шыла

Камандзір вайсковай брыгады Ігар Пільневіч паведаміў бацьку Івана Шылы, што не адпусьціць хлопца на суд у Салігорск.


4 чэрвеня ў Салігорскім гарадзкім судзе павінен адбыцца суд на заяву Івана Шылы. Актывіст салігорскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” дамагаецца, каб ягоны прызыў у войска суд прызнаў незаконным.

Раней адбыліся суды ў справах Франака Вячоркі і Зьмітра Хведарука. Хлопцаў прывозілі на суд, каб яны маглі самастойна патлумачыць сваю пазыцыю.



Франак Вячорка
— адзін зь лідэраў Моладзі БНФ. 16 ліпеня 2008 году мэдкамісія ваенкамату Савецкага раёну Менску прызнала Франка непрыдатным да вайсковай службы паводле стану здароўя. Пасьля абсьледаваньня ў вайсковым шпіталі ён атрымаў адтэрміноўку да сакавіка 2009 году. 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёну ізноў прызнаў Франка прыдатным да службы, а суд пакінуў гэтае рашэньне ў сіле. 28 студзеня Франак Вячорка быў гвалтоўна затрыманы і адпраўлены ў вайсковую частку.

Зьміцер Хведарук — адзін зь лідэраў моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. 28 студзеня яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў ваенкамат. Затым яго даставілі ва ўпраўленьне ўнутраных спраў Першамайскага раёну Менску, дзе міліцыянты заявілі, што Зьміцер не адбыў пакараньне за акцыю 1 траўня 2008 году каля Нацыянальнай бібліятэкі. Пасьля сутак арышту Зьмітра Хведарука даставілі ў вайсковую частку для праходжаньня тэрміновай вайсковай службы. Тым часам Зьміцер Хведарук — студэнт дзённага аддзяленьня багаслоўскага каледжу і мае права на адтэрміноўку ад службы ў войску.

Іван Шыла — актывіст моладзевай арганізацыі “Малады фронт” у Салігорску. Летась яго выключылі са школы, не дазволіўшы здаць апошні іспыт. Таксама 28 студзеня яго гвалтам даставілі ў абласны ваенкамат у Менску, а затым адправілі ў вайсковую частку. Іван Шыла трымаў галадоўку на знак пратэсту, што раённая прызыўная камісія дала дазвол на ягоны прызыў у войска без мэдычнага абсьледаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG