Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібэрман і Лукашэнка сустрэнуцца 4 чэрвеня


Авігдор Лібэрман

Авігдор Лібэрман

Пра гэта паведамляе на сваім сайце МЗС Ізраілю.

Паводле ізраільскага замежнапалітычнага ведамства, сёньня распачынаецца першы афіцыйны візыт міністра Авігдора Лібэрмана ў Расею і Беларусь. Пасьля сустрэчаў на вышэйшым узроўні ў Маскве з прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым і прэм’ерам Уладзімерам Пуціным , а таксама з габрэйскай суполкаю, Лібэрман у сераду прыбудзе ў Менск. На 4 чэрвеня заплянаваныя яго перамовы зь беларускім прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым, іншымі высокімі беларускімі чыноўнікамі, а таксама лідэрамі габрэйскай грамады ў Беларусі.

Паведамляецца, што Лібэрман абмяркуе ў Менску шэраг пытаньняў, якія тычацца двухбаковых дачыненьняў, у тым ліку тэму эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва. Чакаецца, што міністар замежных спраў Ізраілю выкажа занепакоенасьць сваёй краіны ў сувязі з іранскай пагрозай для ўсяго блізкаўсходняга рэгіёну.

На 5 чэрвеня заплянаванае вяртаньне Лібэрмана ў Ізраіль.
XS
SM
MD
LG