Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспартная пошліна на расейскую нафту вырасла на 11 %


Ад 1 чэрвеня экспартная пошліна на расейскую нафту вырасла з 137,7 да 152,8 даляра ЗША за тону.


Паводле пастановы ўраду Расеі, экспартная пошліна на сьветлыя нафтапрадукты павялічаная з 105 да 115,2 даляра за тону, цёмныя — з 56,5 да 62,1 даляра за тону,-- паведамляе БелаПАН.

У адпаведнасьці з беларуска-расейскімі дамовамі, пошліна на нафту для Беларусі ў 2009 годзе разьлічваецца з прымяненьнем каэфіцыенту 0,356 ад расейскай пошліны. Такім чынам, экспартная пошліна на расейскую нафту, што пастаўляецца ў Беларусь, зь 1 чэрвеня павялічыцца на 7 даляраў — з 47,16 да 54,5 даляра за тону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG