Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Русы абяцаў разгледзець пытаньне незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі


Міхаіл Русы

Міхаіл Русы

Дэлегацыя беларускай Палаты прадстаўнікоў сустрэлася зь кіраўніком непрызнанай Рэспублікі Паўднёвай Асэтыі Эдуардам Какойты.


Візыт быў прымеркаваны да парлямэнцкіх выбараў у самаабвешчанай рэспубліцы, якая ў сьвеце надалей лічыцца грузінскай аўтаноміяй, за выключэньнем Расеі і Нікарагуа, якія прызналі яе незалежнасьць пасьля расейскай вайсковай апэрацыі ў Грузіі.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі Міхаіл Русы зазначыў:

“Мы прыехалі сюды з мэтай ўсталяваньня больш цесных адносін паміж нашымі парлямэнтамі, паглядзець, як людзі жывуць, і што робіцца кіраўніцтвам Паўднёвай Асэтыі для нармалізацыі сытуацыі, што склалася пасьля жніўня 2008 года.

У нас у парлямэнце знаходзяцца матэрыялы па прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і бліжэйшым часам мы будзем разглядаць гэтае пытаньне. Парлямэнт у нас новы, і ёсьць розныя думкі на гэты конт. Але ўсё будзе адбывацца ў рамках існуючага заканадаўства, прапісаных працэдураў у адпаведнасьці зь міжнародным правам. Усё будзе так, як трэба”, -- цытуе Русага Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG