Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўшанавалі ахвяр трагедыі на Нямізе


Ўладзіку 13 з паловай гадоў. Ён разам з маці трапіў у цісканіну. Маці зь сястрой загінулі. А яго і ягонага брата пасьпелі выкінуць з натоўпу.

Ўладзіку 13 з паловай гадоў. Ён разам з маці трапіў у цісканіну. Маці зь сястрой загінулі. А яго і ягонага брата пасьпелі выкінуць з натоўпу.

У Менску адбылося ўшанаваньне памяці ахвяраў трагедыі на Нямізе. 10 гадоў таму 30 траўня падчас цісканіны ў падземным пераходзе на станцыі мэтро “Няміга” загінулі 53 чалавекі.

Пасьля малебну ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы родныя загінулых, а таксама тыя, каму ўдалося выжыць, крыжовым ходам накіраваліся да месца трагедыі. Там яны ўсклалі кветкі да памятнага знаку ахвярам трагедыі.

30 траўня 1999 году падчас навальніцы ў пераходзе станцыі мэтро ўзьнікла стыхійная цісканіна, у якой загінулі 53 чалавекі, больш за 160 атрымалі траўмы.

Была пачата крымінальная справа, па якой у якасьці абвінавачаных праходзілі двое супрацоўнікаў менскай міліцыі. Іх вінавацілі ў няпоўным выкананьні службовых абавязкаў пры ахове парадку.

25 сакавіка 2002 году суд прыняў рашэньне спыніць вытворчасьць па гэтай крымінальнай справе ў сувязі з заканчэньнем тэрміну даўнасьці. Родным нябожчыкаў выплацілі кампэнсацыю.







Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG