Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт у Менск кіраўніка расейскага ўраду Ўладзімера Пуціна ня вырашыў беларуска-расейскіх супярэчнасьцяў. Ці атрымаюць беларускія тавары льготны доступ на расейскі рынак? Калі Беларусь атрымае ад Расеі крэдыт у памеры 500 мільёнаў даляраў? Ці выдзеліць Масква крэдыт для будоўлі АЭС?

Удзельнікі: журналістка газэты “Белорусы и рынок” Тацьцяна Манёнак зь Менску і намесьнік дэкана факультэту “Усясьветная эканоміка і ўсясьветная палітыка” Дзяржаўнага ўнівэрсытэту — Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў з Масквы.

Ці атрымаюць беларускія тавары льготны доступ на расейскі рынак?


Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч:
“Напярэдадні візыту расейскага прэм’ера беларускія кіраўнікі выступілі з рэзкай крытыкай палітыкі Масквы. Галоўны сэнс заяваў і прэзыдэнта Лукашэнкі, і прэм’ера Сідорскага палягаў у тым, што Расея блякуе продаж беларускіх тавараў на расейскім рынку. Уладзімер Пуцін таксама заяўляў, што Расея будзе падтрымліваць ільготамі сваіх нацыянальных вытворцаў.

Але вось Пуцін прыехаў у Менск і на выніковай прэсавай канфэрэнцыі адзначыў, што на беларускія тавары распаўсюджаны тыя ж ільготы, што і на тавары расейскіх вытворцаў, маўляў, няма ніякіх праблем. Як тут разабрацца ў гэтай блытаніне? Чым жа незадаволеныя беларускія кіраўнікі?”

Тацьцяна Манёнак: “Рэч у тым, што ў Расеі існуе некалькі праграмаў дзяржпадтрымкі сваіх вытворцаў. Зразумела, што ў крызіс складана падтрымліваць і сваіх, і беларускіх вытворцаў. Таму і ўзьнікаюць цяжкасьці.

Тацяна Манёнак
Але Расея зрабіла крок насустрач Беларусі. Напрыканцы мінулага году было прынятае рашэньне Міністэрства эканамічнага разьвіцьця РФ
Расея зрабіла крок насустрач Беларусі.
аб прэфэрэнцыяльнай папраўцы пры правядзеньні тэндэраў. Гэты дакумэнт адсякаў беларускую прадукцыю, найперш прадукцыю прадпрыемстваў машынабудаваньня, ад расейскага рынку.

Але беларускія чыноўнікі зрабілі неймаверныя намаганьні, каб зьняць гэтыя бар’еры. І расейскі бок пайшоў насустрач. Па больш чым 40 таварных пазыцыях Расея вызначыла аднолькавыя прэфэрэнцыі для расейскіх і беларускіх прадпрыемстваў.

Але, акрамя гэтага, у Расеі ёсьць і іншыя праграмы дзяржпадтрымкі. Апошнім часам бакі таргаваліся вакол таго, каб на беларускую прадукцыю распаўсюджвалася кампэнсацыя працэнтных ставак банкаўскіх крэдытаў. Масква дала такую кампэнсацыю толькі прадпрыемствам, якія зьбіраюць сельгастэхніку зь беларускіх камплектуючых. Бакі дамовіліся цягам месяца вырашаць гэтае пытаньне, але я сумняваюся, што Расея пойдзе на саступкі яшчэ раз”.

Ці выконвае Менск свае абавязкі?

Манёнак: “Але Расея выстаўляе сустрэчнае патрабаваньне. Хоць Менск дэкляруе роўнасьць умоваў закупаў дзяржаўнымі прадпрыемствамі Беларусі беларускай і расейскай прадукцыі, насамрэч гэтага няма. Напрыклад, пры закупе сельгасмашын на тэндэрах заўсёды выйграюць толькі беларускія вытворцы”.


Андрэй Суздальцаў:
“Першая праблема старая. Яна палягае ў тым, што якасьць беларускіх тавараў не задавальняе спажывецкі попыт Расеі. Цяпер Менск хоча, каб беларускую прадукцыю ў Расеі куплялі за кошт сродкаў расейскага дзяржбюджэту. Увогуле расейская сыстэма падтрымкі прадпрыемстваў ня вельмі эфэктыўная. Гэта прызнаюць расейскія кіраўнікі, у прыватнасьці прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў.

Расея ў меру сваіх магчымасьцяў імкнецца падтрымаць беларускіх вытворцаў. Але любыя прэфэрэнцыі прадугледжваюць і сустрэчныя абавязкі. Аднак беларускі бок абмяжоўвае доступ расейскіх тавараў на свой рынак.

Звычайна сэнс аргумэнтаў беларускіх афіцыйных асобаў на перамовах з Расеяй зводзіцца да наступнага: “Мы такія маленькія, наш рынак маленькі, адчапіцеся вы ад нас”. Гэта заводзіць перамовы ў ступар. Менск імкнецца зваліць віну за цяжкое эканамічнае становішча ў краіне на Расею”.

Пытаньне расейскага крэдыту

Карбалевіч: “Другое праблемнае пытаньне. Беларусь чакае, калі прыйдзе апошняя транша расейскага крэдыту ў памеры 500 мільёнаў даляраў. Але Масква чамусьці зацягвае выдзяленьне гэтых грошай. З выказваньняў міністра фінансаў Расеі Кудрына вынікае, што расейскі бок прапанаваў гэтую суму ў расейскіх рублях, але беларускі бок адмовіўся. Акрамя таго, Кудрын адзначыў, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў стане неплатаздольнасьці, банкруцтва.

Потым выступае Пуцін, фактычна абвяргае Кудрына і заяўляе, што Расея будзе працягваць крэдытную падтрымку Беларусі. Дык што з крэдытам?”

Манёнак: “Ня згодная, што Пуцін зусім абвяргае Кудрына. Проста расейскі віцэ-прэм’ер зрабіў антыкрызісны дыпляматычны ўрок. Сідорскі казаў, што ў нас працягваецца рост эканомікі і крызісу амаль няма. Тады навошта мы просім крэдыт?

Яшчэ мінулым годам Расея прыняла рашэньне выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры 2 млрд. даляраў. Спачатку Масква хацела выставіць Менску жорсткія ўмовы выдзяленьня крэдыту. Але першыя траншы прыйшлі амаль без умоваў.

Палітычны складнік крэдыту


Манёнак: “Цяпер сытуацыя ў расейскай эканоміцы пагоршылася, крэдыт выдзеліць складаней. Але, мусіць, ёсьць і палітычныя ўмовы, напрыклад — прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі”.

Суздальцаў: “Канечне, Расея цудоўна інфармаваная пра цяжкі эканамічны стан Беларусі. Заява Кудрына была ўзгоднена з Пуціным. Дарэчы, Кудрын — прафэсар катэдры, суседняй з маёй, у Вышэйшай школе эканомікі.

Сярод расейскай палітычнай клясы стаў модным недавер да Лукашэнкі.
Абяцаньне Пуціна ня кінуць Беларусь у бядзе правільнае. Але вылучэньне крэдыту адбудзецца толькі ў форс-мажорнай сытуацыі, каб прадухіліць хаос у беларускай эканоміцы.

Праблема ня толькі ў тым, што Беларусь адмаўляецца прызнаваць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Сярод расейскай палітычнай клясы стаў модным недавер да Лукашэнкі. У Маскве ёсьць упэўненасьць, што Беларусь не зьбіраецца вяртаць крэдыты, што Менск успрымае крэдыты як кампэнсацыю за крызіс, які прыйшоў у Беларусь з Расеі.

Цікава, што нядаўна Беларусь прасіла ў Масквы новы крэдыт у рублях, нібыта каб лягчэй было разьлічвацца ў гандлі з Расеяй. А вось цяпер высьвятляецца, што ў рублях Менск браць апошнюю траншу ня хоча. Зьявіліся чуткі, што Беларусі абяцаны 1 млрд. даляраў за прызнаньне незалежнасьці Косава”.

Крэдыты для будаўніцтва АЭС

Карбалевіч: “Той жа Аляксей Кудрын агучыў цікавую інфармацыю. Высьвятляецца, што Беларусь просіць у Расеі крэдыт у 9 млрд. даляраў на будаўніцтва АЭС. Беларускія ўлады гэтую інфармацыю хаваюць, думаю, зь дзьвюх прычын. Па-першае, хаваюць тое, што АЭС каштуе так дорага. Дагэтуль прадстаўнікі атамнага лобі казалі, што АЭС будзе каштаваць 2—3 млрд. даляраў. Па-другое, калі Расея выдзеліць такую суму крэдытаў, то гэта азначае, што Беларусь трапляе ў расейскую даўгавую пастку на доўгія гады”.

Незразумела, на якой падставе вызначылі кошт будаўніцтва АЭС
Манёнак:
“Не прынята канчатковага рашэньня аб будаўніцтве АЭС. Ня зроблена тэхніка-эканамічнага абгрунтаваньня праекту. Таму незразумела, на якой падставе вызначылі кошт будаўніцтва АЭС.

Калі ўявіць, што Расея выдзеліць такі вялікі крэдыт, то гэтыя грошы нельга будзе выкарыстаць дзеля папаўненьня золатавалютных рэзэрваў. Яны будуць пераведзены на рахунак расейскай кампаніі “Атамстройэкспарт”, якая будзе будаваць нашу АЭС. Гэта несур’ёзна. Магчыма, гэта быў нейкі пробны шар”.

Суздальцаў: “Гэта катастрофа. Каб вывесьці Беларусь з крызісу, патрэбна 15—17 млрд. даляраў. Але пакуль у Беларусі існуе цяперашняя
Каб вывесьці Беларусь з крызісу, патрэбна 15—17 млрд. даляраў.
сыстэма ўлады, грошы даваць бессэнсоўна. Субсыдыі Расеі за 15 гадоў склалі 52 млрд. даляраў. Толку ніякага. Гэта бункер.

Беларусь цяпер натуральна шантажуе Расею. Маўляў, калі не дасьцё 9 млрд. даляраў на АЭС, то мы аддамо будаўніцтва станцыі кампаніі іншай краіны. А скончыцца ўсё па грузінскім варыянце: калі не дасьцё грошай, то мы прымем на сваёй тэрыторыі ваенную базу НАТО. Дайце грошай, тады мы ня ўступім ва “Ўсходняе партнэрства”. Дайце грошай, тады мы прызнаем незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Гэта лімітрофія”.
  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

     

     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG