Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускі ў Маскве пацьверджаны сьвіны грып


У інфэкцыйны клінічны шпіталь Масквы № 1 паступіла грамадзянка Беларусі, якая стала жыве ў Італіі.

Яна зрабіла турыстычную паездку па ЗША, Чэхіі й Расеі. Жанчына была шпіталізаваная з высокай тэмпэратурай і дыягназам “вострае рэсьпіраторнае захворваньне”, паведамляе тэлеканал АНТ. У хворай былі ўзятыя аналізы, якая далі станоўчы вынік на сьвіны грып.

Цяпер стан пацыенткі ацэньваеца як здавальняючы. Мэдыкам удалося зьбіць тэмпэратуру, але жанчына скардзіцца на слабасьць.
XS
SM
MD
LG