Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея сумняецца ў здольнасьці Беларусі плаціць


Аляксей Кудрын

Аляксей Кудрын

“Мы можам сутыкнуцца зь неплатаздольнасьцю беларускага ўраду і наагул эканомікі ў зьвязку зь недахопам залатавалютных рэзэрваў, магчыма нават пры канцы гэтага году, а можа — праз год”, — заявіў журналістам міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.

“Урад Рэспублікі Беларусі робіць недастаткова захадаў, каб забясьпечыць сваю стабільнасьць і плацежаздольнасьць”, — дадаў ён.

“Сытуацыя застаецца вельмі напружанай, мы ўсяляк жадаем справіцца з гэтымі праблемамі, гатовыя дапамагаць, але мы павінны таксама бачыць і адэкватныя крокі, каб гэта была не ўтрымальніцкая пазыцыя — сёньня яна пераўтвараецца паступова ва ўтрымальніцкую: патрэбна сваю эканоміку неяк пачынаць балянсаваць”.

Паводле Кудрына, беларускі бок першапачаткова зрабіў некалькі крокаў, накіраваных на стабілізацыю эканомікі, аднак пасьля гэтыя крокі спыніліся.

“Болей за тое, быў прыняты шэраг захадаў супрацьлеглага характару – гэта зьвязана з масавай накачкай, то бок, па сутнасьці, эмісіяй беларускага рубля, што, падаецца, замарудзіла рост эканомікі, але выклікала надзвычайны прыток імпарту”, - патлумачыў міністар фінансаў Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG